Навукоўцы адкрылі новыя ўласцівасці вітаміну D
- 26.10.2016, 14:15
Новыя ўласцівасці вітаміну D робяць яго унікальным у параўнанні з аналагічнымі злучэннямі.
Амерыканскія навукоўцы з Інстытута Бака выявілі новыя ўласцівасці вітаміну D, якія робяць яго унікальным у параўнанні з аналагічнымі злучэннямі.
Прысвечанае гэтаму даследаванне апублікаванае ў часопісе Cell Reports, коратка пра яго паведамляе выданне EurekAlert! (Пераклад - lenta.ru).
«Вітамін D узаемадзейнічае з вядомымі генамі доўгажыхарства - ён падоўжыў сярэднюю працягласць жыцця на 33 адсоткі, і запавольвае анамальны фолдынг (фармаванне прасторавай структуры - заўв.) сотняў бялкоў, звязаных са старэннем чарвякоў», - сказаў вядучы аўтар даследавання Гордан Літгоў.
Навукоўцы высветлілі, што ў нематод вітамін D3, які ператвараецца ў актыўную форму вітаміну D, прыгнятае нерастваральнасць бялкоў, напрыклад, бэта-амілоідаў. Іх калоніі ўважаюцца за адзін з фактараў, якія правакуюць развіццё хваробы Альцгеймера.
Даследчыкі адзначаюць, што нягледзячы на правядзенне эксперыментаў на Caenorhabditis elegans, іх высновы застаюцца датычнымі і для чалавека. На думку спецыялістаў, працэсы старэння ў нематод і млекакормячых падпарадкоўваюцца падобным заканамернасцям.
Вітамін D адыгрывае вядучую ролю ў рэгуляванні абсорбцыі кальцыю і стымуляцыі росту касцяной тканіны. Даведзеная яго эфектыўнасць у прафілактыцы рака малочнай залозы, тоўстай кішкі і падкарэнніцы, а таксама атлусцення, хвароб сэрца і дэпрэсіі. «Магчыма, калі ў вас дэфіцыт вітаміну D, вы старэеце хутчэй, і таму больш успрымальныя да раку або хваробы Альцгеймера», - выказаў меркаванне Літгоў.