BE RU EN

Прыбіраць снег у Гомелі выехала 20 адзінак спецтэхнікі

  • 26.10.2016, 12:53

У сераду, 26 кастрычніка, у першай палове дня ў Гомелі пачаўся моцны снегапад.

За пару гадзін горад у прамым сэнсе засыпала снегам. На ўборку снегу з магістраляў, вуліц і ходнікаў горада кінута 20 адзінак спецтэхнікі, паведамляе БелТА.

У сувязі з цыклонам, што прыйшоў у рэгіён, і суправаджаецца снегападам ды нізкай тэмпературай, дарожныя і камунальныя службы Гомеля, экіпажы ДПС ДАІ пераведзены ва ўзмоцнены рэжым працы.

У абласным ДАІ створаныя маніторынгавыя групы, якія адсочваюць аператыўную сітуацыю на дарогах рэгіёну і каардынуюць ўзаемадзеянне прадпрыемстваў дарожнай і камунальнай гаспадаркі. На ўборку абласнога цэнтра ад снегу накіраваны 10 камбінаваных дарожных машын, 6 трактарных шчотак для ачысткі ходнікаў. Праезныя часткі апрацоўваюцца пясчана-салянай сумессю.

Апошнія навіны