BE RU EN

У Берасці беспрацоўны «замінаваў» аўтавакзал

  • 26.10.2016, 9:53

У аўторак у Берасці а 19:25 па тэлефоне «102» патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў будынку аўтавакзала закладзенае выбуховае прыстасаванне.

Як паведамілі БелаПАН праваахоўнікі, падчас праведзенага комплексу мерапрыемстваў выбуховае прыстасаванне не было выяўленае, інфармацыя не пацвердзілася.

Падчас праверкі было эвакуявана 20 чалавек.

Міліцыяй устаноўлена, што тэлефанаваў 35-гадовы беспрацоўны жыхар вёскі Вялікае Хонава Магілёўскага раёна, які затрыманы.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 340 КК.

Апошнія навіны