BE RU EN

Прэзідэнт Кыргызстана адправіў урад у адстаўку

  • 26.10.2016, 9:46

Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў сёння падпісаў Указ «Аб адстаўцы ўраду Кыргызскай Рэспублікі».

Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.

Указ быў падпісаны ў сувязі з афіцыйным абвяшчэннем аб страце статусу парламенцкай большасці Жагорку Кенеша (парламент Кыргызстана) кааліцыяй фракцый, сфармаванай на аснове кааліцыйнага пагаднення ад 2 лістапада 2015 года.

Дакументам загадана асобам, што займалі пасады прэм'ер-міністра, першага віцэ-прэм'ер-міністра, віцэ-прэм'ер-міністраў, сябраў ураду, а таксама кіраўнікоў адміністрацыйных устаноў Кыргызстана, «працягнуць выкананне абавязкаў» да дня прызначэння сябраў новага складу ўраду.

Апошнія навіны