BE RU EN

Студэнт з Гародні рассмяшыў украінскіх комікаў і здабыў $780

  • 25.10.2016, 21:17

Алег Канапацкі не плануе спыняцца і ўжо рыхтуецца да супэр-гульні тэлешоў «Насмяшы коміка».

Алег Канапацкі вучыцца ў Гарадзенскім медыцынскім універсітэце. Доўгі час ён гуляў у КВН.

У жніўні хлопец ездзіў на ўкраінскае тэлешоў «Насмяшы коміка». Выступ быў удалым - Алег развесяліў суддзяў і здабыў 20 тысяч грыўняў (1480 рублёў), піша «Белсат».

Выданне праграмы з удзелам Алега выйшла ў эфір 24 кастрычніка. На гэтым студэнт не плануе спыняцца і ўжо рыхтуецца да супэр-гульні, якая адбудзецца праз месяц. Там ён зможа здабыць 50 тысяч грыўняў.

Гэта не першы беларус, які ўдзельнічае ва ўкраінскім шоу. Не так даўно амаль $2000 здабыў хлопец з Наваполацка.

Апошнія навіны