BE RU EN

Намеснік міністра эканомікі: Беларусы ўжо аплачваюць 58% камунальных паслуг

  • 25.10.2016, 11:24

Узровень кампенсацыі затрат на камунальныя паслугі расце з апярэджаннем графіка.

Узровень кампенсацыі беларусамі выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі расце з апярэджаннем графіка. Да канца года жыхары нашай краіны павінны былі аплачваць не менш за 50%, аднак ужо цяпер гэтая лічба складае 58%! Падчас знаходжання ў Лондане намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі адзначыў, што на пачатку года насельніцтва кампенсавала 40% камунальных паслуг, цяпер жа ўзровень кампенсацыі павялічыўся на 18%. У 2017 годзе, як мяркуецца, павінна быць 75%, сказаў намеснік міністра.

Нядаўна «Еўрарадыё» атрымала афіцыйны адказ з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, з якога вынікае, што на канец 2016 года ўзровень выплаты насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі складзе «не менш за 50%».

Апошнія навіны