BE RU EN

У Менску адкрыецца бургерная сетка Hesburger

  • 25.10.2016, 9:57

У хуткім часе ў Менску з'явіцца першая рэстарацыя хуткага харчавання сеткі Hesburger.

Адкрыць бургерную плануецца на праспекце Дзяржынскага. Яна стане першай установай сеткі Hesburger, але не адзінай у Менску, паведамляе relax.by.

Hesburger не глабальны брэнд, рэстарацыі сеткі працуюць толькі ў сямі краінах: Фінляндыі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Нямеччыне, Расеі і Турцыі. Бургерныя ва Украіне, Казахстане і Сірыі былі зачыненыя як нерэнтабельныя.

На пачатку 2015 года анансавалася, што першае ўстанова сеткі ў Менску адкрыецца ў ГЦ Green City, аднак, як паведамілі ў прэс-службе кампаніі, бургерныя з'явяцца на праспекце Дзяржынскага - дакладныя дата і месца не называюцца.

Таксама вядома, што брэнд плануе развіваць сетку і адкрываць рэстарацыі ў іншых гарадах Беларусі.

Апошнія навіны