BE RU EN

У Беларусі чакаюцца дажджы са снегам

  • 25.10.2016, 9:44

Сёння на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы, а на паўночным усходзе - мокры снег.

Як паведамілі ў Гідраметцэнтры рэспублікі, Гарадзенскай, Віцебскай і паўночна-заходняй палове Менскай вобласці чакаюцца моцныя ападкі. Вецер паўднёва-ўсходні моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +2.. +7°C, у паўднёва-заходніх раёнах +8.. +13°C.

У Менску ўдзень чакаецца моцны дождж і парывісты вецер, максімальная тэмпература паветра +3.. +5°C.

Апошнія навіны