BE RU EN

Малдова абвясціла ў вышук лідара прарасейскай партыі

  • 25.10.2016, 9:38

Лідар «Нашай партыі» Рэната Усаты цяпер знаходзіцца ў Маскве.

Суд у Кішынёве выдаў ордэр на арышт і абвясціў у міжнародны вышук кіраўніка малдаўскага горада Бельцы, лідара мясцовай прарасейскай партыі «Наша партыя» Рэната Усатага, паведамляе Publika.

Усаты, які таксама з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Чубашанкі, цяпер знаходзіцца ў Маскве нібыта на сустрэчы з выбарцамі напярэдадні выбараў, якія адбудуцца 30 кастрычніка.

Лідар «Нашай партыі» праходзіць абвінавачаным паводле крымінальнай справы аб махлярстве і спробе замаху на банкіра Германа Гарбунцова.

Летась палітыка абвінавачвалі ў праслухоўванні тэлефонных перамоваў паміж бізнэсоўцам Іланам Шорам і экс-прэм'ерам, лідарам ліберал-дэмакратаў Уладзімірам Філатам (абодва былі раней затрыманыя праз падазрэнні ў карупцыі). Аднак пазней Усатага вызвалілі.

Апошнія навіны