BE RU EN

Уночы ў аўторак нельга будзе скарыстацца карткай «Прыёрбанка»

  • 24.10.2016, 19:29

Уночы 25 кастрычніка 2016 года будуць праводзіцца тэхналагічныя работы.

«Плануецца поўнае спыненні сістэмы працэсінгу і узаемазвязаных з ёй інфармацыйных сістэм «Прыёрбанка» працягласцю да 10 хвілін», - адзначылі ў фінансава-крэдытнай установе.

Як сказана, скарыстацца пластыкавай карткай банка нельга будзе з 00:45 да 01:30, пішуць naviny.by.

«У названы перыяд аперацыі ў нашых банкаматах, тэрміналах, аплатна-даведачных тэрміналах і іншых прыладах сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, інтэрнэт-крамах, а таксама аперацыі з нашымі карткамі ў чужых прыладах будуць немагчымыя», - падкрэслілі ў банку.

Апошнія навіны