BE RU EN

Лукашэнка сабраўся «перапісаць» насельніцтва

  • 24.10.2016, 18:32

Перапіс насельніцтва збіраюцца правесці 4-30 кастрычніка 2019 года.

Адпаведны ўказ дыктатар падпісаў у панядзелак. Перапіс правядуць шляхам апытання спецыяльна падрыхтаванымі людзьмі.

Як інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі, у дакуменце вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якіх мясцовыя органы ўлады прыцягнуць для правядзення перапісу насельніцтва.

Гэтыя людзі будуць працаваць бясплатна, пры гэтым іх вызваляць ад працы ці вучобы з захаваннем сярэдняга заробку (стыпендыі). Таксама іх застрахуюць ад няшчасных выпадкаў.

За час існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь перапіс насельніцтва праводзілася двойчы - у 1999 і 2009 гадах.

Апошнія навіны