BE RU EN

Васіль Кірыенка перамог у гонцы ў Францыі

  • 24.10.2016, 17:03

Беларус пераадолеў 51-кіламетровую дыстанцыю за гадзіну, 4 хвіліны і 8 секунд.

Беларускі раварыст Васіль Кірыенка з Team Sky перамог у гонцы з раздзельным стартам «Chrono des Nations», якая прайшла ў Францыі, паведамляе «Прессбол». Кірыенка пераадолеў 51-кіламетровую дыстанцыю за гадзіну, чатыры хвіліны і восем секунд. Другое месца заняў гішпанец Джонатан Кастрав’еха з Movista Team, трэцім стаў датчанін Марцін Тофт Мадсан з Cannondale-Drapac.

Нагадаем, у сярэдзіне кастрычніка Кірыенка здабыў срэбра на Чэмпіянаце свету ў веласпорце на шашы ў Катары.

Апошнія навіны