BE RU EN

Беларусы змогуць ездзіць у Аргенціну без віз

  • 24.10.2016, 14:07

Беларусь і Аргенціна падпісалі міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян.

Падпісанне адбылося 24 кастрычніка ў Менску ў рамках беларуска-аргенцінскіх кансультацый паміж МЗС, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, аргенцінскую - намеснік міністра замежных спраў і культуры Карлас Марыё Фарадоры.

Бакі абмеркавалі супольныя крокі для актывізацыі беларуска-аргенцінскіх стасункаў. Асноўная ўвага была ўдзеленая пытанням далейшага развіцця двухбаковага дыялогу ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Апошнія навіны