BE RU EN

Названая першая пяцёрка прэтэндэнтаў на «Залаты мяч»

  • 24.10.2016, 11:05

Сёння будуць абвешчаныя імёны яшчэ 25 прэтэндэнтаў на атрыманне самага прэстыжнага індывідуальнага прыза ў футболе.

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў прэтэндэнтаў на «Залаты мяч-2016», які з гэтага года зноў пачне ўручаць выданне «France Football», піша tribuna.by.

На ўзнагароду прэтэндуюць: Серхіа Агуэра («Манчэстэр Сіці»), П'ер-Эмерык Абамеянг («Барусія» Дортмунд), Гарэт Бэйл («Рэал»), Джанлуіджы Буфон («Ювентус»), Крышціяну Раналду («Рэал»).

Цягам дня будуць абвешчаныя імёны яшчэ 25 гульцоў, якія прэтэндуюць на атрыманне самага прэстыжнага індывідуальнага прыза ў футболе.

Раней ФІФА і France Football завяршылі пяцігадовае супрацоўніцтва ва ўручэнні «Залатога мяча». Часопіс вызначаў найлепшага гульца года з 1956 да 2009 года шляхам галасавання журналістаў, а з 2010 года ўручэннем прыза займалася ФІФА, на пастанову якой, у выбарах бралі ўдзел не толькі прадстаўнікі СМІ, але і капітаны і галоўныя трэнеры каманд усіх краін.

Апошнія навіны