BE RU EN

Кіраўніца штаба Трампа прызнала ягонае адставанне ад Клінтан.

  • 23.10.2016, 20:56

Кіраўніца штаба мяркуе, што Клінтан выйшла наперад праз значна большыя выдаткі на перадвыбарную гонку.

Кіраўніца выбарчага штаба Дональда Трампа прызнала адставанне мільярдэра ў прэзідэнцкай гонцы ад ягонай галоўнай спаборніцы Хілары Клінтан.

Пра гэта Кіліян Конвей заявіла ў інтэрв'ю NBC News, паведамляе РБК.

«Мы ззаду. У яе [Хілары Клінтан] ёсць некаторая перавага», – заявіла Конвей. Кіраўніца штаба мяркуе, што Клінтан выйшла наперад праз значна большыя выдаткі на перадвыбарную гонку, чым у штаба Трампа.

Акрамя таго, удакладніла Конвей, спаборніцы Трампа дапамагае агітацыя людзей, папулярнасць якіх значна вышэйшая, чым у яе самой. Конвей назвала былога прэзідэнта і мужа Хілары Біла Клінтана, дзейнага прэзідэнта Барака Абаму і ягоную жонку Мішэль, а таксама віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Паводле апошняга апытання ABC News, адрыў Клінтан ад Трампа пасля серыі дэбатаў дасягнуў рэкордных 12%.

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.

Апошнія навіны