BE RU EN

Менгарвыканкам: На аднаго беспрацоўнага ў сталіцы прыпадае 1,2 вакансіі

  • 23.10.2016, 20:37

Паводле словаў чыноўніцы Таццяны Кудзевіч, на 1 кастрычніка ў сталіцы налічвалася блізу 7,9 тысячы свабодных працоўных месцаў.

У Менску на аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыпадае 1,2 вакансіі.

Пра гэта БелТА паведаміла намесніца старшыні камітэта ў працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Менгарвыканкама Таццяна Кудзевіч.

Паводле ейных словаў, на 1 кастрычніка ў сталіцы налічвалася блізу 7,9 тысячы свабодных працоўных месцаў. У той самы час было зарэгістравана 6,5 тысячы беспрацоўных.

Адзначаецца, што ў Менску стабільна адчуваецца патрэба ў кадрах у сферы адукацыі, аховы здароўя, гандлю і паслуг.

Напрыклад, вакансій прадаўцоў налічваецца 248, а кухараў – 247, кіроўцаў аўтамабіля – 176. А вось вартаўнікоў, ахоўнікаў, грузчыкаў, падсобных працоўных, дворнікаў патрабуецца ўсё менш.

Апошнія навіны