BE RU EN

Прыватны карабель Cygnus прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі

  • 23.10.2016, 20:28

Cygnus належыць амерыканскай кампаніі Orbital ATK.

Грузавы карабель Cygnus («Сігнус») прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на NASA.

Карабель прывёз больш за дзве тоны грузаў, у тым ліку правізію і апаратуру для навуковых эксперыментаў.

Cygnus належыць прыватнай амерыканскай кампаніі Orbital ATK. Карабель быў запушчаны ў космас 17 кастрычніка. Гэта быў першы запуск касмічнага апарата Orbital ATK пасля таго, як у сакавіку 2014 года выбухнула ракета-носьбіт Antares.

7 верасня на МКС выправілася 49 экспедыцыя, у яе складзе расейцы Сяргей Рыжыкаў, Анатоль Іванішын і Андрэй Барысенка, амерыканцы Роберт Шэйн Кімбрау і Кэтлін Рубенс, а таксама японец Такуя Онісі.

Апошнія навіны