BE RU EN

Франаку Вячорку зламалі нагу ў футбольным матчы дыяспараў Беларусь – Узбекістан

  • 23.10.2016, 20:16

Гульня праходзіла ў Нью-Ёрку.

Вядомы беларускі актывіст Франак Вячорка атрымаў пералом нагі падчас таварыскага матчу дыяспараў Беларусь – Узбекістан.

Сёлета Франак паступіў у Амерыканскі ўніверсітэт – прыватны гуманітарны ўніверсітэт у Вашынгтоне.

«Узбек наўмысна мяне штурхнуў у самым канцы матчу. Зрушэнне і расколіна ў костцы (магчымы і пералом, пакуль яшчэ разбіраюцца). Абкалолі наркотыкамі, нагу ўправілі (яна была на 60 градусаў вывернутая), цяпер будуць рабіць аперацыю», – напісаў Франак Вячорка.

Апошнія навіны