BE RU EN

Выбеглая на дарогу вавёрка стала прычынай cур'ёзнай аварыі ў Кіеве

  • 23.10.2016, 21:05

На вуліцы Кіёта ў Кіеве сутыкнуліся два аўтамабілі, адзін з якіх перакуліўся.

Пра гэта піша «Сегодня».

Паводле словаў уладальнікаў пацярпелых машынаў, ДТЗ адбылося праз вавёрку, якая раптоўна выбегла на праезную частку.

Каб яе не зачапіць, адзін з кіроўцаў здзейсніў небяспечны манеўр, праз гэта адбылося сутыкненне.

Паліцыянты прыбылі на месца, склалі адміністрацыйныя пратаколы і прынялі меры для эвакуацыі пашкоджаных аўто.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны