Омскія паліцыянты зладзілі масавую бойку на юбілеі калегі
- 23.10.2016, 15:11
У Омскай вобласці падчас святкавання юбілею супрацоўніка Калачынскага аддзела паліцыі паміж паліцыянтамі адбылася масавая бойка.
Адзначаецца, што масавая бойка паміж паліцыянтамі адбылася яшчэ тыдзень таму - 15 кастрычніка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, паведамляе Gazeta.ru.
Паводле звестак СМІ, на святкаванне дня нараджэння ў адну са сталовых Калачынска прыйшлі блізу 60 паліцыянтаў.
Прычына канфлікту невядомая, але праз яго ўсё перарасло ў масавую бойку.
Пры гэтым бойка была такой, што на месца надзвычайнага здарэння паліцыянты выклікалі сваіх калегаў, якія знаходзіліся на дзяжурстве. На месца здарэння прыязджаў і начальнік Калачынскага аддзела паліцыі Міхаіл Чамаданаў.
У бойцы паліцыянты збілі адзін аднаго, а таксама прычынілі вялікую шкоду сталовай, дзе святкаваўся юбілей: перабілі посуд і мэблю.
Інфармацыя пра інцыдэнт старанна хаваецца, хоць пра яго адкрыта кажуць усе мясцовыя жыхары.