BE RU EN

Аляксандр Гутар: абурае, калі маю краіну называюць «Белоруссия»

  • 23.10.2016, 14:12

Беларускі брамнік «Арэнбурга» Аляксандр Гутар просіць замежнікаў называць нашую краіну Беларусь.

- Ці не кранае вас, што вашу краіну часта называюць «Белоруссия», а не «Беларусь»?

- Вядома, абурае. У размове з замежнікамі, калі кажаш «Белоруссия», то яны аўтаматычна асацыююць гэта з Расеяй. Даводзіцца тлумачыць, што гэта іншая краіна, ледзь-ледзь бліжэй да Еўропы (смяецца). Калі называюць Беларусь...Мне здаецца, так лепш гучыць.

- «Арэнбург» ─ гэта прыступка ў кар'еры. А ў плане заробкаў сітуацыя ў вас стала лепшай?

- Не скажу, колькі атрымліваю. Але сюды я ехаў не гэтулькі зарабляць грошы ─ хацелася пагуляць у Расеі, адчуць узровень турніру, нават сказаў бы, каб адчуць сябе футбалістам. У апошнія гадоў пяць матчы беларускага чэмпіянату не асабліва наведваюць. На адным з апошніх матчаў было 150 чалавек! Тут жа на кожнай гульні досыць вялікая колькасць заўзятараў, прыемная атмасфера. Гэта толькі падштурхоўвала да пераходу, ─ цытуе Гутара "Спорт день за днем".

Апошнія навіны