BE RU EN

У Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру

  • 23.10.2016, 12:33

Узмацненне ветру да 15-18 м/с прагназуецца ў Беларусі 24 кастрычніка.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы краіны будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна на заходняй палове рэспублікі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах з мокрым снегам.

Тэмпература паветра ўначы складзе 0… +6 градусаў, на ўсходзе будзе да мінус 1 градуса. Удзень чакаецца ад 1 да 6 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе - да плюс 8 градусаў.

Апошнія навіны