BE RU EN

Хіт інтэрнэту: У Англіі лысаму вожыку зрабілі масаж для росту іголак

  • 23.10.2016, 10:41

Вожык Нэльсан пазбавіўся іголак праз траўму.

Ветэрынары брытанскага графства Норфолк абдымаюць і робяць масаж лысаму вожыку па мянушцы Нэльсан, каб у яго выраслі іголкі, піша The Sun.

Паведамляецца, што вожык пазбавіўся іголак праз траўму, атрыманую падчас пражывання ў дзікай прыродзе.

Ветэрынары спадзяюцца, што пасля курсу масажу ў Нэльсана зноў вырастуць іголкі. Пакуль намаганні спецыялістаў поспехам не ўвянчаліся.

Адпусціць Нэльсана з ветэрынарнай клінікі нельга, бо без іголак ён пазбаўлены свайго ахоўнага механізму і цяпла.

Апошнія навіны