BE RU EN

Спецслужбы Украіны прадухілілі шматмільённую шкоду МАЗу

  • 22.10.2016, 20:01

Гаворка ідзе аб незаконнай перапродажы 150 грузавікоў на суму больш як $15 млн.

Служба бяспекі Украіны сумесна з паліцыяй выявіла больш за 100 грузавікоў, якія ашуканцы «купілі» ў Менскага аўтамабільнага завода, піша tut.by са спасылкай на прэс-службу СБУ.

У 2013 годзе кіраўнікі ўкраінскай камерцыйнай структуры заключылі дамову з прадстаўніком ААТ «Менскі аўтамабільны завод» ва Украіне на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў маркі МАЗ і прычэпаў да іх коштам больш за 15 млн даляраў ЗША.

Атрыманыя грузавікі былі прададзеныя іншым прадпрыемствам, а атрыманыя грошы ашуканцы прысвоілі.

18 і 19 кастрычніка аператыўнікі СБУ з прыцягненнем спецыялістаў МАЗа правялі шэраг ператрусаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Чарнігаўскай абласцей. Паводле вынікаў ператрусаў канфіскавана больш за 100 грузавікоў, якія знаходзіліся ў вышуку.

«Ашуканскія дзеянні маглі прывесці да негатыўных наступстваў для міжнароднага іміджу дзяржавы», - мяркуюць у Службе бяспекі Украіны.

Распачатая крымінальная вытворчасць паводле ч. 4 арт. 19 Крымінальнага кодэкса Украіны. Следчыя дзеянні доўжацца.

Апошнія навіны