BE RU EN

У Варшаве пачаўся новы сезон «Мовы нанова»

  • 22.10.2016, 19:05

Бясплатныя курсы беларускай мовы будуць праводзіцца кожны тыдзень у Беларускім доме ў Варшаве.

Тыя, хто прыйшоў у Беларускі дом у Варшаве, расказалі пра сябе і свае летнія прыгоды, а галоўнай зоркай сустрэчы стала гісторык і паэтка Святлана Куль-Сяльверстава, паведамляе «Радыё Рацыя».

Тэмай выступу ў навуковай частцы курсаў стала «Сноп супраць рыцара. Сімволіка сучаснай Беларусі».

- Я вызначыла два архетыпы ў нашай сімволіцы - сноп і рыцар. Рыцара будзе сімвалізаваць «Пагоня», а сноп будзе сімвалізаваць афіцыйны герб. Праўда семантыка яго вельмі цікавая, бо як вы ведаеце, зоркі бачныя толькі на захадзе сонца. Калі нармальны геральдыст чытае знакі, якія тут паказаны, то гэта сонца на заходзе і сілуэт краіны, якая знікае. Калі мы бярэм «Пагоня» - то гэта сімволіка рыцарская, сімволіка годнасці, сімволіка шляхецкая, не «мужыцкая». У сімволіцы снапа ляжыць архетып беларуса-мужыка, - лічыць Святлана Куль-Сяльверстава.

Заняткі «Мова нанова» праходзяць штотыдзень у Беларускім доме ў Варшаве па адрасе: вул. Вейская 13/3.

Апошнія навіны