BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе +10°С

  • 22.10.2016, 18:30

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы.

У нядзелю, 23 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег, паведамляе БелТА.

Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-усходнім парывістым, у начныя гадзіны ў асобных раёнах парывы могуць дасягаць 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Удзень будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 10 градусаў.

Апошнія навіны