BE RU EN

У Таліне эвакуявалі аэрапорт

  • 22.10.2016, 18:22

У будынку аэрапорта Таліна працуе паліцыя з сабакамі.

Аэрапорт у Таліне эвакуявалі праз паведамленне пра пагрозу выбуху. Пра гэта паведамляе Delfi.

«Прэс-сакратар паліцыі пацвердзіў, што такая пагроза была. Паведамленне пра пагрозу выбуху паступіла прыкладна а 00:10», - адзначаецца ў паведамленні.

Зараз ля будынку аэрапорта працуе паліцыя з сабакамі.

Самалёты, якія прыбываюць у Талін, будуць прызямляцца на пасадачныя палосы, але людзей пакуль што з салонаў не будуць выпускаць. Таксама не будуць пускаць у памяшканне аэрапорта тых, хто прыехаў сустракаць пасажыраў.

Пазней стала вядома, што выбухам у Талінскім аэрапорце пагражаў рускамоўны мужчына, які знаходзіцца ў месцах зняволення.

Апошнія навіны