BE RU EN

Амерыканскі навуковец стварыў кампутар, які працуе на вадзе

  • 22.10.2016, 18:12

Інавацыйная прылада ўяўляе сабой цалкам новы клас вылічальных прылад, дзе галоўным элементам з'яўляюцца кроплі вады.

Распрацоўкай незвычайнага кампутара займаліся спецыялісты Стэнфардскага ўніверсітэта. Сутнасць у тым, што кроплі, падпарадкоўваючыся складаным прынцыпам фізікі вадкасцяў і магнітным палям, рухаюцца паводле зададзенай траекторыі, піша rueconomics.ru.

Кожная кропля з'яўляецца адзінкай у двайковым кодзе, і з дапамогай сінхранізацыі іх руху згодна пэўнай логіцы дасягаецца аналаг працы любога працэсара.

Іншымі словамі, пераўтварэння ў звычайную электрычную энэргію не адбываецца, але вынаходніцтва працуе. Вядома, цяпер яго магчымасці даволі абмежаваныя (вырашаць можна толькі самыя простыя задачы), аднак сам прынцып напэўна будзе развівацца і ўдасканальвацца, улічваючы вялікую цікавасць да альтэрнатыўных крыніц сілкавання.

Апошнія навіны