BE RU EN

У шведскай Акадэміі навук назвалі Боба Дылана «фанабэрыстым»

  • 22.10.2016, 14:27

Да гэтага часу невядома, ці прыедзе музыка на атрыманне Нобелеўскай прэміі.

Амерыканскі паэт і музыка, якому на мінулым тыдні прысудзілі Нобелеўскую прэмію ў літаратуры, да гэтага часу не адказаў на тэлефанаванні, паведамляе «Эхо Москвы». Сваё абурэнне выказаў у інтэрв'ю брытанскай газеце «Гардыян» чалец шведскай акадэміі пісьменнік Пер Вестберг. Ён сказаў, што гэта няветліва.

На гэты момант невядома, ці прыедзе ўвогуле Боб Дылан на цырымонію атрымання прэміі 10 снежня.

Апошнія навіны