BE RU EN

МЗС Беларусі перадало Украіне ноту пратэсту

  • 22.10.2016, 14:14

У Міністэрстве замежных справаў запатрабавалі ад Украіны выбачэнняў за інцыдэнт з самалётам «Белавія».

22 кастрычніка ў Міністэрства замежных справаў Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах Украіны ў РБ Валерый Джыгун, паведамляе сайт знешнепалітычнай установы.

У ходзе сустрэчы ў МЗС кіраўніку ўкраінскай дыпмісіі была перададзеная нота, у якой беларускі бок абвесціў пратэст у сувязі з дзеяннямі кампетэнтных органаў Украіны з нагоды прымусовага вяртання самалёта авіякампаніі «Белавія», які ажыццяўляў 21 кастрычніка 2016 года рэгулярны рэйс В2 840 «Кіеў – Менск».

Як падкрэслена ў ноце МЗС, беларускі бок чакае афіцыйных выбачэнняў і патрабуе кампенсацыі ўсіх фінансавых выдаткаў і выдаткаў, выкліканых дзеяннямі ўкраінскага боку.

Міністэрства замежных справаў таксама даручыла беларускаму амбасадару ва Украіне Ігару Сокалу перадаць аналагічную ноту пратэсту ва ўкраінскае МЗС.

Нагадаем, што дзяржпрадпрыемства ў абслугоўванні паветранага руху Украіны «Украэрарух» патлумачыла дзеянні дыспетчара кіеўскага аэрапорта «Жуляны» патрабаваннем СБУ.

Апошнія навіны