BE RU EN

На выходных не будуць працаваць карткі адразу некалькіх банкаў

  • 22.10.2016, 13:36

У ноч з суботы на нядзелю ўладальнікі картак некаторых банкаў могуць сутыкнуцца з праблемамі ў іх абслугоўванні.

Пра магчымыя перабоі з 2 да 7 гадзінаў ночы паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Перабоі ў працы банкаўскіх картак могуць з’явіцца «праз тэхналагічныя працы на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу для выканання патрабаванняў міжнародных плацежных сістэмаў».

– Магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучаных да апаратна-праграмнага комплексу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», – папярэджваюць уладальнікаў «пластыка».

Першапачаткова тэхналагічныя працы збіраліся праводзіць у ноч на 15 кастрычніка, але потым перанеслі на тыдзень.

Перабоі не закрануць трымальнікаў картаў тых банкаў, якія стварылі ўласныя працэсінгавыя цэнтры ці карыстаюцца матчыным працэсінгавым цэнтрам.

Акрамя таго, у нядзелю – 23 кастрычніка – з 9 да 13 гадзінаў будуць адбывацца тэхнічныя працы на тэлекамунікацыйным абсталяванні Белгазпрамбанка. «У сувязі з гэтым у названы перыяд часу магчымыя складанасці з дазвонам у кантакт-цэнтр банка», – папярэджваюць у банку. Аб правядзенні тэхнічных працаў у ноч на 22 кастрычніка з 00.10 да 07.30 паведаміў Белаграпрамбанк. – Будзе часова адсутнічаць магчымасць атрымання выпіскі рахункаў ва ўліку крэдытнай запазычанасці, пагашэння крэдытнай запазычанасці, у тым ліку праз сістэму АРІП, атрымання выпіскі ўкладных (дэпазітных) рахункаў фізічных асобаў, адлюстравання рэштак укладных рахункаў, здзяйснення аперацый папаўнення ўкладных рахункаў у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (інтэрнэт-банкінг, СМС-банкінг, ТВ-банкінг, мабільны банкінг, мабільны інтэрнэт-банкінг), у тэрміналах самаабслугоўвання (банкаматах, інфакіёсках), адкрыцця онлайн-дэпазіту ў інтэрнэт-банкінгу і мабільных прыкладаннях банка, – папярэджваюць у банку.

Апошнія навіны