BE RU EN

Інтэрнэт-крамы павінны будуць узгадніць графік працы з чыноўнікамі

  • 22.10.2016, 11:47

У новых правілах гандлю курьер інтэрнэт-крамы павінен узгадняць час дастаўкі тавару не з пакупніком, а з выканкамам.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект змяненняў у Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання.

І пасля азнаямлення з тэкстам дакумента ў многіх адразу ж паўстала пытанне.

Навошта інтэрнэт-крамам узгадняць з выканкамамі графікі сваёй працы? Які ў гэтым сэнс і каму гэта трэба? Аднак менавіта такую норму змяшчае новая рэдакцыя Правілаў, піша «Беларускі партызан».

Цяпер кур'еры інтэрнэт-магазінаў узгадняюць час дастаўкі тавару з пакупнікамі, а павінны будуць чамусьці арыентавацца на меркаванне супрацоўнікаў выканкама. Няўжо не абсурд?

У новай рэдакцыі ёсць і яшчэ адно істотнае новаўвядзенне. Сярод іншага ўдакладняецца ужываная тэрміналогія. Так, пад кіёскам прапануецца разумець нестацыянарны рознічны гандлёвы аб'ект, які можа быць размешчаны не толькі адасоблена, але і ў капітальным будынку (доме, збудаванні). Цяпер у вызначэнні кіёска гаворыцца, што ён не можа з'яўляцца капітальным будынкам. Аналагічнае ўдакладненне плануецца ўнесці ў вызначэнне павільёна.

Істотна змяняецца тэрмін «палатка», пад якой будзе разумецца перасоўны сродак разноснага гандлю, які ўяўляе з сябе абсталяваную гандлёвым абсталяваннем каркасна-тэнтавую канструкцыю, што мае ўваход для пакупнікоў і не мае памяшканняў для захоўвання тавараў, разлічаную на адно або некалькі працоўных месцаў, на плошчы якой размешчаны таварны запас, як правіла, на адзін дзень гандлю. Цяпер аб'ём таварнага запасу ў палатцы не агаворваецца.

Апошнія навіны