BE RU EN

Абама пажартаваў з Samsung Galaxy Note 7

  • 21.10.2016, 21:21

Са слоў амерыканскага лідара, калі кампанія выявіць хібы, то возьмецца за іх ухіленне, а не проста скасуе выпуск.

Відавочна, кепікі з Galaxy Note 7 становяцца новым трэндам 2016 года. Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў адказ на крытыку сваёй сістэмы аховы здароўя (Obamacare) пажартаваў пра смартфоны Samsung, якія гараць, і правёў паралелі з імі, піша tehnot.com.

Са слоў амерыканскага лідара, калі кампанія выявіць хібы, то возьмецца за іх ухіленне, а не проста скасуе выпуск.

«Калі ў тэлефона ёсць нейкія памылкі, кампаніі выпраўляюць іх, абнаўляюць. Аднак гэта не тычыцца выпадкаў, калі тэлефон гарыць і выбухае. У такім выпадку вы прыбіраеце іх з рынку», - адзначыў Абама.

Працягваючы аналогію, Абама адзначыў:

«Вы не можаце сказаць: «Ну, мы адклікаем смартфоны. Мы вяртаемся да вытворчасці дыскавых тэлефонаў. Вы так не робіце».

Апошнія навіны