BE RU EN

Сталі вядомыя краіны з самымі працавітымі работнікамі

  • 21.10.2016, 10:35

Міжнародная група спецыялістаў у выніку серыі сацдаследаванняў высветліла краіны найбольш працавітых работнікаў.

Падчас эксперыменту праводзіліся ацэнкі жыхароў ЗША і еўрапейскіх краін, піша svopi.ru. Спецыялісты вылічвалі колькасць праведзеных на працоўным месцы гадзін, якія амерыканцы і еўрапейцы затрачваюць цягам свайго дня.

У выніку высветлілася, што сярэднестатыстычны жыхар Еўропы працуе на 19% менш, чым амерыканец, што на 260 гадзін карацей па гадавому паказчыку або на 1 гадзіну карацей па штодзённаму.

Па колькасці выдаткаванага на працоўны працэс часу бліжэй за ўсіх да амерыканцаў аказаліся швейцарцы, а вось насельніцтва Італіі, было на 19% менш працавітым, параўнальна з жыхарамі ЗША.

Расейцы праводзяць на сваёй працы значна больш гадзін чым еўрапейцы, аднак ненашмат менш амерыканцаў - 1761 гадзіну ў год. Экспэрты высветлілі, што амерыканцы імкнуцца больш працаваць, бо разлічваюць на павышэнне па службе за гэта.

Апошнія навіны