BE RU EN

Дашкевіч: У патрыётаў Беларусі вялікая будучыня

  • 21.10.2016, 10:19

Дзесяць тысяч подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг былі хутка сабраны сіламі ўсяго толькі шасці чалавек.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

«Што дорыць любіць муж каханай жонцы на гадавіну вяселля? Правільна: белыя ружы і подпіс за бел-чырвона-белы сцяг. Так і зрабіў Яўген, святкуючы разам з прыгажуняй Дар'яй трэцюю гадавіну шлюбу. І сімвалічна, што подпіс гэтай пары стаў апошнім у месячнай падпісной кампаніі. Калі людзі дораць каханым подпіс за бел-чырвона-белы сцяг, то ў нас вялікая будучыня.

Як вы ведаеце, сабрана 10 тысяч подпісаў. І з гэтых 10 тысяч блізу 9 тысяч сабралі шэсць чалавек. А калі б подпісы збіралі 60 чалавек? А калі б 600? Было б добра, каб сярод мільёнаў прыхільнікаў пераменаў было б хоць 600 чалавек, якія здольныя не толькі казаць, але і рабіць. Мяркую, мы да гэтага прыйдзем. Бо і цяпер я думаў, што буду адзін збіраць тысячу, а нас стала шасцёра і мы сабралі пад дзесяць тысяч. Сябры, рабіце справы - сёння для гэтага ёсць магчымасць!

Цяпер жа подпісы будуць правярацца, і блізу 26 мы іх будзем падаваць у Міністэрства культуры», - напісаў Зміцер Дашкевіч.

Апошнія навіны