BE RU EN

Сусветныя цэны нафты пайшлі ўніз

  • 21.10.2016, 10:11

Цана нафты маркі Brent на Лонданскай біржы знізілася да 51,31 даляра за барэль.

Сусветныя цэны «чорнага золата» дэманструюць падзенне. Пра гэта сведчаць біржавыя таргі, пішуць naviny.by.

Так, цэны на Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) лёгкай нафты маркі WTI ўпалі на 2,27% - 50,43 даляра за барэль.

Упалі і цэны нафты маркі Brent. На Лонданскай біржы ICE Futures цана знізілася на 2,58% - 51,31 даляра за барэль.

Апошнія навіны