BE RU EN

Генерал NATO аб размяшчэнні «Іскандэраў»: Мы ўлічым гэта ў сваіх планах

  • 20.10.2016, 21:15

Сальваторэ Фарына пракаментаваў размяшчэнне «Іскандэраў» у Калінінградскай вобласці.

Размяшчэнне ў Калінінградскай вобласці аператыўна-тактычных ракетных комплексаў (АТРК) «Іскандэр», якія могуць быць абсталяваныя ядзернымі боегалоўкамі, сведчыць аб прадаўжэнні бескампрамісных паводзінаў Масквы, заявіў у чацвер высокапастаўлены генерал Сальваторэ Фарына, які знаходзіцца ў Вільні, піша delfi.lt.

«Мы не хочам гэта нагнятаць са свайго боку, але гэта выклікае ўстурбаванасць. Гэта чарговым разам кажа аб працяглых бескампрамісных паводзінах Расеі. Мы ўлічым гэта ў сваіх планах», - сказаў журналістам кіраўнік штаб-кватэры Камандавання аб'яднанай групоўкай ЗУС NATO ў Брунсюме.

Масква амаль два тыдні таму пацвердзіла, што ў Калінінградскай вобласці для вучэнняў былі размешчаныя АТРК «Іскандэр».

Мінабароны Расеі заявіла, што АТРК былі размешчаныя тут ужо не першым разам і будуць дыслацыравацца надалей.

Апошнія навіны