BE RU EN

Пад Горадняй пабудуюць гіганцкі пчаліны вулей

  • 20.10.2016, 16:39

Інтэрактыўны вулей з'явіцца ў аграгарадку Парэчча на тэрыторыі мядовай кампаніі.

У будынку вышынёй блізу трох метраў наведвальнікі змогуць адчуць сябе пчалой, наглядна ўбачыць ўсе працэсы, паведамляе БелТА.

«Праект ужо гатовы. Прыцягнулі да яго рэалізацыі і адну з ВНУ рэгіёну. Магчыма, паўдзельнічаем з ёй у конкурсе праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва», - распавяла дырэктар ТАА «Мядовы шлях» Вольга Гаўрылік.

Інтэрактыўны вулей дапоўніць экспазіцыю, прысвечаную эвалюцыі жылля пчол ад старадаўняй калоды да сучаснага вулля.

«Запланаваныя таксама майстар-класы ў здабыванні мёду, наведвання пчальніка, магчымасць выпрабаваць усе стадыі вытворчасці», - адзначыла Вольга Гаўрылік. Яна патлумачыла, што прадпрыемства ўжо пачало прымаць арганізаваныя групы турыстаў. Паводле яе слоў, папулярнасць мёду як экалагічна чыстага прадукту, здаровай альтэрнатывы цукру таксама расце.

У аграгарадку Парэчча прапрацоўваецца і пытанне правядзення мядовага фестывалю. Прычым прысвечаны ён будзе рэдкаму цяпер верасоваму мёду.

Апошнія навіны