BE RU EN

Беларусаў могуць пакінуць без зніжак

  • 20.10.2016, 16:18

Прычына - нізкая рэнтабельнасць крам.

Гандлёвыя сеткі Беларусі могуць спыніць маштабныя зніжкавыі акцыі з прычыны нізкай рэнтабельнасці раздробнага гандлю, заявіла сустаршыня Асацыяцыі раздробных сетак (АРС) Наталля Шаблінская журналістам у Менску ў чацвер, паведамляе interfax.by.

«Сёння гандлёвыя сеткі канкуруюць паміж сабой, выкарыстоўваючы мінімальныя гандлёвыя нацэнкі і праводзячы розныя акцыі, каб прыцягнуць пакупніка. У выніку пакупнік мае шырокі выбар тавараў і выгадныя кошты. Але калі рэнтабельнасць гандлёвых сетак апусціцца яшчэ ніжэй, то ім давядзецца кампенсаваць страты за кошт павелічэння коштаў тавараў», - сказала Шаблінская.

«У нас шмат ідэй, але іх рэалізацыя стрымліваецца нізкай рэнтабельнасцю. Многія раздробныя сеткі, асабліва харчовыя, балансуюць на ўзроўні рэнтабельнасці прыкладна ў 1%», - дадала яна.

Асацыяцыя раздробных сетак была зарэгістраваная ў жніўні 2012 года. Цяпер у яе ўваходзіць 18 суб'ектаў гаспадарання, на долю якіх прыпадае блізу 45% агульнага тавараабарачэння раздробнага гандлю Беларусі. Гэта 926 харчовых крамаў, з якіх 746 - фармату «каля дома».

Апошнія навіны