BE RU EN

Фотафакт: у Менску біў 15-метровы «фантан»

  • 20.10.2016, 12:59

На будпляцоўцы на сталічнай вуліцы Гарэцкага адбыўся прарыў трубаправода.

На сталічнай вуліцы Гарэцкага, каля гіпермаркета «Гіпа», сёння раніцай адбыўся прарыў трубаправода, у выніку чаго з зямлі біў шматметровы «фантан». Паводле ацэнак карэспандэнтаў naviny.by, якія сталі сведкамі аварыі, яго вышыня складала парадку 15 метраў.

У месцы аварыі вяліся будаўнічыя работы, а побач з «фантанам» знаходзіўся экскаватар, які крыху пазней прыкрыў паток вады каўшом і, такім чынам, прыглушыў струмень. Тым не менш вада актыўна разлівалася па будпляцоўцы і часткова затапіла паркоўку гіпермаркета.

Інфармацыю пра аварыю пацвердзілі і ў КУВП «Менскводаканал».

«Адбылася тэхналагічная аварыя трубаправода дыяметрам 900 мм. Нашымі спецыялістамі цяпер вядзецца праца для яе ліквідацыі», - распавяла вядучы спецыяліст маркетынгу Кацярына Калюга.

Ці паўплывала аварыя на размешчаныя ў гэтым раёне дамы, пакуль невядома. Скаргаў аб адсутнасці вады ад жыхароў пакуль не было. Са слоў Кацярыны Калюгі, у выпадку аварыйнай сітуацыі або пры паступленнi скаргаў ад жыхароў абавязкова вядзецца падвоз вады.

«Скаргаў пакуль не было, спецыялісты працуюць над тым, каб ліквідаваць аварыю на месцы. Калі ж будуць паступаць нейкія скаргі перш, чым мы выявім пашкоджанні, якія пайшлі, умоўна, далей месца аварыі, то абавязкова будзе весці падвоз вады», - патлумачыла спецыяліст.

Пра прычыны здарэння будзе паведамлена пазней, адзначылі ў «Менсководоканале».

Апошнія навіны