BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе +9°С

  • 20.10.2016, 12:41

У асобных раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу, 21 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе БелТА.

Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 6-11 м/с, у асобных раёнах магчымы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, на паўднёвым захадзе - да плюс 3. Удзень - ад 4 да 9 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны