BE RU EN

Прэзідэнт Філіпін заявіў пра «развітанне з Амерыкай»

  • 20.10.2016, 9:33

Скандальны кіраўнік Філіпін Радрыга Дутэртэ абвясціў, што больш не паедзе ў ЗША.

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ падчас візіту ў Кітай заявіў, што «надышоў час развітацца» з ЗША.

Пра гэта паведамляе Channel News Asia (пераклад - РБК).

Падчас выступу ў філіпінскай супольнасці ў Пекіне, Дутэртэ заявіў, што Філіпіны мала атрымалі ад альянсу з былой метраполіяй - ЗША. «Ваша знаходжанне ў маёй краіне было дзеля вашай уласнай выгады. Так што пара развітвацца, мой сябар», - падкрэсліў Дутэртэ, звяртаючыся да ЗША.

Падчас чатырохдзённай паездкі Дутэртэ ў Кітай можа пацвердзіцца пераход Філіпін пад сферу ўплыву Кітая, піша тэлеканал.

«Я больш не паеду ў Амерыку. Я буду там проста абражаны», - дадаў Дутэртэ.

Апошнія навіны