BE RU EN

У панядзелак назавуць першых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі

  • 2.10.2016, 21:15

Першымі ў гэты дзень будуць абвешчаныя лаўрэаты ў галіне медыцыны і фізіялогіі.

3 кастрычніка ў 12.30 паводле менскага часу пачынаецца «нобелеўскі тыдзень». Паводле традыцыі, першымі ў гэты дзень будуць абвешчаныя лаўрэаты ў галіне медыцыны і фізіялогіі, нагадвае NEWSru.

4 кастрычніка будуць названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў фізіцы, 5 кастрычніка – у хіміі, 7 кастрычніка стануць вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру, 10 кастрычніка назавуць лаўрэата Прэміі Швэдскага нацыянальнага банка ў эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (неафіцыйна – «Нобелеўская прэмія ў эканоміцы»).

Дзень, калі назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, пакуль не вызначаны.

Нагадаем, летась Нобелеўская прэмія ў літаратуры была прысуджаная беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч «за яе поліфанічныя творы, якія з'яўляюцца помнікам пакутам і мужнасці ў наш час».

Апошнія навіны