BE RU EN

Улі Хенэс вернецца на пасаду прэзідэнта «Баварыі»

  • 2.10.2016, 19:02

Былы гулец зборнай Нямеччыны і прэзідэнт «Баварыі», выпушчаны з турмы ў лютым, зноў узначаліць клуб з Мюнхена.

Былы прэзідэнт «Баварыі» Улі Хенэс зноў зойме гэтую пасаду. Як паведамляе «Спорт-Экспрэс» са спасылкай на AFP, рада дырэктараў клуба зарэгістравала кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Адзіным прэтэндэнтам стаў 64-гадовы Хенэс. Выбары адбудуцца 25 лістапада.

Хенэс пакінуў пасаду прэзідэнта «Баварыі» пасля скандалу з ухіленнем ад выплаты падаткаў, за што ў чэрвені 2014 года яго прысудзілі да турэмнага тэрміну, але ён адседзеў 21 месяц і быў выпушчаны датэрмінова.

Апошнія навіны