BE RU EN

Аліна Талай запрашае заўзятараў на матч Беларусь – Люксембург

  • 2.10.2016, 17:52

Вядомыя людзі Беларусі прадаўжаюць клікаць заўзятараў на адборачны матч ЧС – 2018.

2 кастрычніка Беларуская федэрацыя футболу прапанавала запрашэнне ад лёгкаатлеткі Аліны Талай.

«10 кастрычніка ў 21.45 на “Барысаў-Арэне” стартуе найважнейшы для нашай каманды адборачны матч да чэмпіянату свету 2018 года. Калектыў Аляксандра Хацкевіча, які імкнецца да першай хатняй перамогі ў цыкле, уступіць у бойку з спаборнікамі з Люксембурга.

Мы заклікаем вас прыйсці на стадыён і падтрымаць нацыянальную дружыну. Цягам найбліжэйшых дзён прома-ролікі з удзелам VIP-сяброў айчыннай зборнай будуць з'яўляцца на нашым сайце. Спадзяемся, вы не застаняцеся абыякавымі да нашай агульнай ініцыятывы – і набудзеце квіток на матч», – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце БФФ.

Апошнія навіны