BE RU EN

Пры выбуху ў кавярні ў Гішпаніі пацярпелі 90 чалавек

  • 2.10.2016, 17:40

Служба хуткай дапамогі не спраўлялася з колькасцю ахвяраў і пацярпелых дастаўлялі ў лякарню паліцэйскія машыны.

Пры выбуху, які адбыўся ў кавярні ў горадзе Велес-Малага падчас мясцовага фестывалю, пацярпелі каля 90 чалавек, паведамляе BBC.

Раней гішпанская газета La Opinion паведамляла пра 70 пацярпелых.

Пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню, стан некаторых з іх ацэньваецца як цяжкі. Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху стала ўцечка газу. Паводле факта, які адбыўся, распачатае расследаванне.

Выбух адбыўся ў адной з кавярняў у горадзе Велес-Малага прыкладна а 17-й у час мясцовага фестывалю. Газета таксама паведамляе, што служба хуткай дапамогі не спраўлялася з колькасцю ахвяраў і пацярпелых дастаўлялі ў лякарню паліцэйскія машыны.

Апошнія навіны