BE RU EN

Вышэйшая адукацыя ў Польшчы стала больш даступнай

  • 2.10.2016, 13:33

1 кастрычніка ў дзеянне ўвайшоў новы закон аб вышэйшай адукацыі, дзякуючы якому знізіцца ўзровень бюракратыі і падвысяцца стыпендыі.

1 кастрычніка ў Польшчы пачынаецца акадэмічны навучальны год. Польскі ўрад абяцае, што ва ўніверсітэтах будзе менш бюракратыі, менш справаздачнасці і больш сродкаў на стыпендыі. З 1 кастрычніка ў дзеянне ўвойдзе новы закон аб вышэйшай адукацыі, падпісаны прэзідэнтам Анджэем Дудам у жніўні, паведамляе «Радыё Польшча».

Дзякуючы новаму закону студэнтам будзе лягчэй браць студэнцкія крэдыты або вучыцца адначасова на двух факультэтах. Са слоў міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслава Говіна, вялікія змены чакаюць выкладчыкаў і адміністрацыю ВНУ: «Будзе значна менш рознага роду справаздач. Зусім іншымі будуць так званыя дзяржаўныя рамкі кваліфікацыі. Зменіцца спосаб працы польскай акрэдытацыйнай камісіі».

Закон аб вышэйшай адукацыі быў уведзены напярэдадні больш глыбокай рэформы ў гэтай галіне, запланаванай на кастрычнік наступнага года.

Апошнія навіны