BE RU EN

Мітрапаліт Павал: «Саюзная дзяржава» пачынае рыпець і іскрыць

  • 2.10.2016, 13:10

Кіраўнік РПЦ у Беларусі западозрыў, што «нехта падкідае пясочак» у шасцярні беларуска-расейскай «інтэграцыі».

Пра гэта заявіў у праграме «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь» увечары 1 кастрычніка кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал.

«Хтосьці пясочак пачынае падкідваць у гэты механізм. Ён пачынае рыпець і іскрыць. Вельмі сумна», - сказаў уладыка, маючы на ўвазе нафтагазавы канфлікт, што нядаўна абвастрыўся, паведамляе БелаПАН.

«Я, калі мне надараецца магчымасць, пры сустрэчы з кіраўнікамі нейкіх галін у Расеі заўсёды кажу: «Слухайце, Расея і Беларусь - гэта ж «саюзнай дзяржавы». Сябры, ну нельга нам цяпер усё змешваць на нейкія эканамічныя рэйкі. Як у сям'і трэба дзесьці і нешта дараваць адзін аднаму. Павінны быць добрыя стасункі. Тым больш што Беларусь - братэрскі народ», - распавёў мітрапаліт Павел.

«Я шчыра перажываю, што не атрымалася там дамовіцца, не ўдалося там, - сказаў ён. - Хоць ўмешвацца наўпрост, вядома, не можам і не маем права, ды і бескарысна. Але там, дзе ёсць магчымасць...»

Апошнія навіны