BE RU EN

Япрынцаў просіцца ў кіраўніцтва «Дынама» замест Чыжа-малодшага

  • 19.10.2016, 14:07

Экс-намеснік «Трайпла» напісаў ліст Лукашэнку.

Экс-намеснік старшыні кампаніі «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў, які ў жніўні гэтага года прызнаны вінаватым паводле артыкула «Укрывальніцтва злачынстваў», але вызвалены ў зале суда, напісаў ліст на імя Лукашэнкі. Паводле звестак pressball.by, Уладзімір Генадзевіч выказаў гатоўнасць кіраваць менскім «Дынама» ў ролі старшыні праўлення. У ліку ключавых абгрунтаванняў гэтага - магчымасць прыцягнення пад развіццё праекта замежных інвестараў.

Цяпер ніякай пасады ў клубе Япрынцаў не займае, а кіраўніком праўлення ФК з'яўляецца Сяргей Чыж. Кантрольны жа пакет па-ранейшаму належыць «Трайплу».

Апошнія навіны