BE RU EN

У цэнтры Менска сутыкнуліся дзве маршруткі

  • 19.10.2016, 10:37

У выніку сур'ёзнай аварыі пацярпелі пяць чалавек.

Сур'ёзная аварыя з удзелам двух маршрутак адбылася раніцай 19 кастрычніка на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з вуліцай Чырвоназорнай.

Пра гэта tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ Менска.

- У выніку аварыі, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі пяць чалавек, - сказалі ў ДАІ.

Паведамляецца, што адбылося спадарожнае сутыкненне маршрутных таксі Mercedes і Ford.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі.

Апошнія навіны